Рефераты по теме История

Реферат История Белоруссии скачать бесплатно

Скачать реферат бесплатно ↓ [25.91 KB]



Текст реферата История Белоруссии

СОДЕРЖАНИЕ

 TOC \o "1-3" Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасть................................. PAGEREF _Toc466816316 \h 2 Знешняя палітыка Полацкага княства. Распад Кіеускай дзяржавы. PAGEREF _Toc466816317 \h 2 Прыняцце хрысціянства. Хрысціянства і асвета......................................... PAGEREF _Toc466816318 \h 9 Лiтаратура............................................................ ..................................................................... PAGEREF _Toc466816319 \h 13

Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасть.

Знешняя палітыка Полацкага княства. Распад Кіеускай дзяржавы.

Полацк, упершыню ўспомнены ў «Аповесці мінулых часоў» у сувязі з дзяльбою гарадоў наўгародскім князем Рурыкам. Праз тры гады пасля гэтага, у 865-м, сюды прыйшло кіеўскае войска князёу Аскольда і Дзіра, што, як паведамляе Ніка-наўскі летапіс, «ваявалі палачанаў і шмат зла ўчынілі», а ў выніку на нейкі час зрабілі горад залежным ад Кіева. Тагачасны Полацк — гэта абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам ды ровам град-дзядзінец, плошчаю ўсяго 1 гектар, а таксама неўмацаваны вакольны горад, дзе жылі рамеснікі. Яны сяліліся і каля княжага дзядзінца, і трохі далей, дзе цяпер стадыён. Полацк меў тысяч пяць жыха-роў — крыху меней за Кіеў і Ноўгарад і болей за любы іншы ўсходнеславянскі горад. У 907, 911, 941 і 944 гадах полацкія дружыны, даручыў-шы лёс Перуну, выходзілі адсюль у паходы на далёкі Царгорад-Канстанцінопаль, сталіцу Візантыйскае імперыі. Паганс-кі бог вайны спрыяў продкам. Полацк мы знаходзім у пералі-ку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Сілу галоўнай крывіцкай цвярдыні ведалі і паўночныя суседзі. У сканды-наўскіх сагах ён згадваецца дзесяткі разоў пад назваю Пал-цеск'я — ад старажытных усходнеславянскіх найменняў Полацеск, Полцеск, Полацьсі. Полацк называюць «древнерусскнм городом», адным з цэнтраў старажытнарускае дзяржавы, або Кіеўскае Русі. Але, па-першае, такой назвы — Кіеўская Русь — вы не знойдзеце ні ў адным летапі-се. Па-другое, «дзяржава» гэтая была шматковая — нетры-валая, аб'яднаная сілаю зброі, а Полацк трапляў у яе зусім ненадоўга, супроць свае волі і заўсёды імкнуўся як найхутчэй вызваліцца. А па-трэцяе, “адзіная старажытнаруская народнасць” (гэтаксама, як і «адзіная старажытнаруская мова»), ад якой нібыта паходзяць тры ўсходнеславянскія народы,— міф, створаны дзеля абгрунтавання адвечных прэтэнзій маскоўскіх князёў і цароў на беларускія ды ўкраінскія землі. Логіка тут вельмі простая: паколькі мы, маўляў, з ад-наго кораня, значыцца, жыць павінны ў адной дзяржаве — зразумела, у расейскай. Летапіс называе Полацк сярод гарадоў, дзе сядзелі князі, якія