Рефераты по теме Искусство, Культура, Литература

Реферат Минск в мемуарной литературе: Библиографический реферативный обзор скачать бесплатно

Скачать реферат ↓ [22.17 KB]




Текст реферата Минск в мемуарной литературе: Библиографический реферативный обзор

БДУКІ
 
 
 
Мінск у мемуарнай літаратуры:
бібліяграфічны  агляд.













Выканала студэнтка 436 гр. Кавалёва Таццяна



Мінск, 2004.



Мінск у мемуарнай літаратуры: агляд літаратуры.

Прадмова.

   Стварэнне агляду па тэме “Мінск у  мемуарнай літаратуры” з’яўляецца вельмі  актуальнай задачай , бо праз  азнаямленне з мемуарнай літаратурай аб Мінску   можна не проста набыць веды аб горадзе ўвогуле, але і пагляддзець на  падзеі мінскага жыцця з пункту гледжання  канкрэтнай  асобы. Спадзяемся, чытач з дапамогаю гэтага рэфератыўнага  агляду зможа  даведацца аб мінскай гісторыіі, выкарыстаць гэтыя веды  у адукацыйных, самаадукацэйных и рэкрэацыйных.
   У аглядзе адлюстроўваюцца мемуарная літаратура навейшага часу- кнігі, іх раздзелы і часткі,  часопісныя і газетныя артыкулы, апублікаваныя  ў 1986-2000 гг. , у якіх апісана  мінскае жыццё ад канца 19 стагоддзя  да   80-х гг. 20 стагоддзя.
    У аглядзе сустракаюцца такія віды мемуарных крыніц як успаміны( большая частка разглядаемых дакументаў),  літаратурны запіс успамінаў і дзённік.
Пры выяўленні літаратуры былі выкарыстаны дзяржаўныя бягучыя паказальнікі ,каталогі  і картатэкі Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі.
     У  абзоры выкарыстана гісторыка-храналагічная групоўка.
     Библіяграфічны агляд   змяшчае  прадмову , асноўную частку   і  спіс літаратуры.



Агляд літаратуры .


 Паважаны  чытач!
    Аблічча гарадоў як і чалавека змяняе плынь часу.Змяняўся і родны Мінск . І хто як не яго жыхары лепей  распавядуць нам  аб яго гісторыі, яго  падзеях , яго жыцці. Сярод аўтараў  мемуараў,   дзе яскрава паўстае Мінск- і выдатныя беларускія пісьменнікі Сяргей Іванавіч Грахоўскі,  Язэп Семяжон( Іосіф Ігнатавіч Семяжонаў),Павел Нічыпаравіч Кавалёў,Віталь Вольскі (Віталій Фрыдрыхавіч ЗэйдэдьВольскі), і настаўніца , аўтар беларускага буквара Апаленія Савёнак, і жонка пісьменніка  Змітрака Бядулі Марыя Бядуля-Плаўнік, і  мінскі бухгалтэр Кастусь Гержыдовіч, але  асабліва шмат матэрыялу аб мінскім жыцці можна сустрэць у  кнігах  выдатнага філолага А.  Cемяновіча (Cемяновіч, А. З пражытага і перажытага/ А.Семяновіч.- Мн.: “Беларускі кнігазбор”,2000.-316 с.),  вязня мінскага гетта А. Гальбурта (Гальбурт, А.Воспоминания/ Александр Гальбурт.-Мн.: Энциклопедикс, 2000.- 61 c.) і успамінах, напісаных ў эміграціі,  выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча  першай паловы ХХ ст., педагога, навукоўца-прыродазнаўцы Яўхіма  Яўсеевіча  Кіпеля (Кіпель, Я. Эпізоды =Episode/ Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Урбановіч і З. Саўкі. Нью-Йорк, 1998. 305 c.) У іх успамінах гісторыя жыцця  Мінска- гэта  дынамічныя , часам трагічныя, часам радасныя старонкі, а   яшчэ гэта лёсы людзей...

   У канцы 19-пачатку 20  стагоддзя значна пашырылася  яго тэрыторыя